• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Віктарына “Родная мова – вялікі скарб” (беларускі чацвер 07.05.2020 г.)

Дата публикации: 8 мая 2020

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка…

Уладзімір Дубоўка.

Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі народнага паэта Беларусі Уладзіміра Дубоўкі прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая.

Незвычайнай адбылася і  чарговая сустрэча з роднай мовай у адзіны дзень беларускага маўлення, 7 мая 2020 года, для пяцікласнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”. Для іх была праведзена віктарына “Родная мова – вялікі скарб” .

Мерапрыемства садзейнічала абагульненню ведаў, набытых у час урокаў беларускай мовы і літаратуры, дапамагло раскрыць творчы патэнцыял вучняў, спрыяла выхаванню  цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

 

Таццяна Ганчарова,

настаўнік беларускай мовы і літараратуры