Моўны турнір “Багацце роднага слова” (беларускі чацвер 10.09.2020 г.)
Дата публикации: 10 сентября 2020
10 верасня 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, шасцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у моўным турніры “Багацце роднага слова”.
Каманды “Сябры” і “Хмарка” спаборнічалі ў конкурсах “Хто больш?”, дзе вучні называлі словы, якія пачынаюцца з адной літары, “Матэматык”, у якім лічылі гукі і літары, “Перакладчык”, “Эрудыт”. Не засталіся па-за ўвагай і беларускія прыказкі. Шасцікласнікам неабходна было суаднесці іх пачатак і канец.
У якасці фізкультхвілінкі было прапанавана назваць поўнае імя замест скарочанага, дзе кожнаму удзельніку “чаргі” трэба было самастойна адказваць.
Дзеці з задавальненнем выконвалі ўсе заданні. З добрым настроем і новымі ведамі развіталіся па заканчэнні турніра.
Таццяна Самарцава,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры