• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску” (беларускі чацвер 17.09.2020 г.)

Дата публикации: 17 сентября 2020

Родная беларуская мова багата на словы, якія кожны з нас выкарыстоўвае ў нашым штодзенным жыцці. Вучні павінны імкнуцца да таго, каб не збядняць нашу мову, а ўжываць яе як мага больш прыгожых, яскравых, цеплых, трапных слоў.

17 верасня 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 8 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілева”, прынялі ўдзел у гульні -віктарыне “Размаўляем па-беларуску”.

Мерапрыемства дапамагло вучням яшчэ раз адчуць шматграннасць і прыгажосць беларускай мовы, паспаборнічаць у валоданні ёю, а таксама прадэманстраваць свае  творчыя здольнасці.

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры