• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Вусны часопіс  “Каб любіць Беларусь нашу мілую” (беларускі чацвер 15.10.2020 г.)

Дата публикации: 15 октября 2020

15 кастрычніка 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 5 “Б” класе  дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” быў праведзены вусны часопіс “Каб любіць Беларусь нашу мілую…”

Гартаючы старонкі вуснага часопіса, пяцікласнікі выказалі свае меркаванні, што значыць быць патрыётам. Школьнікі прыйшлі  да высновы, што для гэтага трэба не толькі любіць сваю краіну, а і ведаць яе  гісторыю са старажытнасці і да нашых дзён, а таксама –  нацыянальныя сімвалы Беларусі.

Нельга забываць і пра нацыянальную культуру, у тым ліку і мастацтва слова, якое пачалося з вуснай народнай творчасці. Адгарнуўшы гэтую старонку часопіса, вучні ўспомнілі беларускія народныя казкі.

А яшчэ – вельмі важна ведаць свае карані! Расказаўшы пра свае радаводы, вучні перагарнулі і гэтую старонку часопіса.

Але самае галоўнае ў Беларусі – гэта яе людзі. Таму пяцікласнікі, спыніўшыся на старонцы “Прозвішчы, якімі ганарыцца мая краіна і я”, расказалі пра тых людзей, што праславілі Радзіму.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню любові да роднага краю .

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.