Віктарына “Падарожжа ў беларускую літаратуру” (беларускі чацвер 22.10.2020 г.)
Дата публикации: 22 октября 2020
22 кастрычніка 2020 года вучні 6 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі віктарыны “Падарожжа ў беларускую літаратуру”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі свае веды, адказваючы на пытанні па розных раздзелах літаратуры, развівалі сваю кемлівасць і назіральнасць, адгадваючы загадкі.
У працэсе мерапрыемства ўсе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі, зацікаўленымі, кожны стараўся як мага больш даць правільных адказаў. Самыя актыўныя вучні, якія атрымалі большую колькасць балаў, былі ўзнагароджаны выдатнымі адзнакамі па беларускай літаратуры.
Марыя Сцельмах,
настаўнік беларускай мовы ілітаратуры