• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Завочная экскурсія “Зямля пад белымі крыламі” (беларускі чацвер 29.10.2020 г.)

Дата публикации: 30 октября 2020

29 кастрычніка 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 3 “Б” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена завочная экскурсія  «Зямля пад белымі крыламі».

У ходзе мерапрыемства размова вялася пра наш родны куток, пра мясціны, з маленства нам дарагія, пра тое, што жыве ў нашых сэрцах усё жыццё. Даведаліся, адкуль буслы на Беларусі і чаму іх так называюць. Пераканаліся, які цудоўны наш край. Край гаманлівых рэк і блакітных азёр, зялёных лясоў і бяскрайніх палёў, край мужных і працавітых людзей.

Таццяна Чарных,

настаўнік пачатковых класаў