“Свая гульня” ( па апавяданні У. Караткевіча “Кніганошы”) (беларускі чацвер 29.10.2020 г.)
Дата публикации: 29 октября 2020
29 кастрычніка 2020 года для вучняў сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” было праведзена мерапрымества, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Эпіграфам да мерапрыемства сталі словы аўтара: “Гэта быў наш хлеб, пане. Мой, майго бацькі. Наш хлеб – насіць кнігі”. У форме “Сваёй гульні” вучні змаглі прадэманстраваць свае веды па апавяданні “Кніганошы”, якое праграмай вызначана для пазакласнага чытання вучняў 7 класа.
У ходзе “Сваёй гульні” былі вызначаны наступныя конкурсы: “Пазнай героя па апісанні”, “Растлумач слова”, “Змест апавядання”, “Сродкі мастацкай выразнасці”, “Чые словы?” Сямікласнікі ўзнавілі імёны герояў і іх партрэтныя характарыстыкі, змаглі яшчэ раз дакрануцца да творчай спадчыны У.Караткевіча, услухоўваючыся ў цытаты з тэксту. Вучні пашырылі свой слоўнікавы запас словамі: “кардон”, “стрыечны”, “кантрабанда”, “лацінка”. Калі каманды не спраўляліся з пытаннем, яно прапаноўвалася для адказу гледачам.
Кожная каманда хацела перамагчы. Вельмі добрыя веды паказалі Пухоўская Марыя, Зайцава Паліна, вучаніцы 7 “Д” класа.
Таццяна Самарцава,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры