Гульня-падарожжа “ Па слядах беларускіх і англійскіх загадак” (беларускі чацвер 19.11. 2020 г.)
Дата публикации: 19 ноября 2020
19 лістапада 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні чацвёртых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Па слядах беларускіх і англійскіх загадак”.
Вучні пазнаёміліся з загадкамі-пытаннямі, загадкамі-апісаннямі, загадкамі-рыфмаванкамі, беларускімі і англійскімі загадкамі. Таксама разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, гулялі ў гульню “Адгадай-ка”. У ходзе мерапрыемства дзеці склалі свае загадкі на беларускай і англійскай мовах.
Мерапрыемства прайшло ў займальнай форме і дало магчымасць дзецям пашырыць свой слоўнікавы запас. Гульня — падарожжа садзейнічала развіццю творчых здольнасцей вучняў і выхаванню любові да роднага слова.
Алеся Сярэдзіч, Наталля Шмялёва,
настаўнікі англійскай мовы.