Віктарына “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” (беларускі чацвер 03.12.2020 г.)
Дата публикации: 3 декабря 2020
3 снежня 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілева» у рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 7-х класаў была праведзена інтэлектуальная віктарына «Славутыя імены Бацькаўшчыны».
У спаборніцтве кожны з вучняў імкнуўся паказаць сваю эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. У ходзе мерапрыемства вучні з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі і знаёмiлiся з біяграфіяй славутых людзей.
Мерапрыемства прайшло цікава і эмацыянальна. Яно паглыбіла веды сямікласнікаў па гісторыі нашай краiны, пашырыла іх кругагляд, спрыяла выхаванню любові да роднага краю, да роднай мовы.
Галiна Берднiкава, Юлiя Камароўская,
настаўнікi матэматыкі