• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Пазакласнае мерапрыемства “3імовыя святы беларусаў” (беларускі чацвер 17.12.2020 г.)

Дата публикации: 17 декабря 2020

Святы – скупнасць звычаяў і абрадаў. Яны ўзніклі ў першабытным грамадстве і былі звязаны з каляндарным ці зямельным цыкламi. Сезон святаў для нашых дзядуль i бабуль быў вельмі важным. Кожнае свята несла глыбокі сэнс, накіраваны на дабрабыт, ушанаванне продкаў.  І да сённяшняга дня беларусы адзначаюць народныя святы. Зімой гэтых святаў даволі многа: Новы год, Каляды, Масленка, Грамніцы.

10 снежня 2020 года трэцякласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” ў ходзе пазакласнага мерапрыемства  сталі ўдзельнікамі зімовых святаў беларусаў. Яны даведаліся пра паходжанне святаў, як іх адзначалі нашы продкі і як яны святкуюцца зараз.

Мерапрыемства спрыяла выхаванню павагі да культуры беларусаў, іх звычаяў і традыцый.

Тарэса Рыжкевіч,

настаўнік пачатковых класаў