Экскурсія “Снежныя цуды” (беларускі чацвер 28.01.2020 г.)
Дата публикации: 28 января 2021
28 студзеня 2021 года ў ГПД-4 дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена экскурсія ў бліжэйшы лес.
Дзеці з цікавасцю разглядалі тыя цуды, якія падрыхтавала ім матухна-зіма. Вялікія дрэвы пад пухлым бялюткім снегам захаплялі дзяцей сваей прагажосцю. У лесе было так ціха, так прыемна было дыхаць свежым марозным паветрам. Як не ўспомніць словы вялікага Янкі Купалы:
І лягла цішыня
У бары за гарой, —
Каб галінка адна
Хоць кіўнула сабой.
Нехта з дзяцей у верхавінах дрэў убачыў вавёрку. Колькі было радасці назіраць за жыхаркай лесу!
Але былі і сумныя моманты. У адным з дрэў дзеці знайшлі забітыя ў ствол цвікі. Разам палічылі іх. Цвікоў было 11 штук. Першакласнікі адразу прапанавалі дастаць іх з дрэва, але потым зразумелі, што гэта не так проста. Сяргей Умецкі прапанаваў гэтую справу свайму бацьку, якога мы сустрэлі ў лесе. Той з ахвотай згадзіўся выратаваць дрэва ад цвікоў.
У падарунак лесу дзеці зляпілі снегавіка, зайца, маленькага лесавічка.
Колькі шуму, колькі смеху,
Лепім дзеда мы са снегу!
Ну і дзед! Відаць яму
Тут стаяць усю зіму!
(Н. Гілевіч)
На працягу ўсёй экскурсіі ў лес мы звярталі ўвагу на прыгажосць нашай беларускай прыроды, каб вучні з дзяцінства прывучаліся берагчы і любіць свой родны кут.
Святлана Раманенка,
выхавальнік ГПД-4