Падарожжа-віктарына “Беларусь у маім сэрцы” (беларускі чацвер 11.02.2021 г.)
Дата публикации: 12 февраля 2021
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і пашырэння сферы яе выкарыстання 11 лютага 2021 года вучні 5 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі падарожжа-віктарыны “Беларусь у маім сэрцы”.
Пяцікласнікі разгадвалі крыжаванкі, адказвалі на пытанні, адгадвалі імёны знакамітых асоб. У часе мерапрыемства прагучалі вершы класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў.
Дадзенае мерапрыемства дазволіла пашырыць кругагляд падлеткаў, а таксама паглыбіць веды пра традыцыі, звычаі, культуру беларусаў.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага, увагі да мастацкага слова, развіццю творчых здольнасцей. А задаволенымі засталіся ўсе: і настаўнік, і вучні.
Анастасія Васільева,
настаўнік матэматыкі