• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Краязнаўчы квэст “Магілёў турыстычны” (беларускі чацвер 25.02.2021)

Дата публикации: 25 февраля 2021

25 лютага 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 8 “В” класса дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі краязнаўчага квэста “Магілеў турыстычны”.

Удзельнічаючы ў гэтым квэсце, навучэнцы даведаліся, як  добра яны ведаюць горад, у якім жывуць, пабыць у ролі экскурсавода і турыста.

Правядзенню гэтага мерапрыемства папярэднічала вялікая і плённая самастойная работа. Вучні самастойна склалі маршрут экскурсіі, адзначыўшы аб’екты, якія ім было б цікава наведаць. Падрыхтавалі і распавялі цікавыя факты пра знакамітыя будынкі Магілёва, вядомых землякоў. Тым самым яны змаглі адчуць сябе ў ролі экскурсавода.

У другой частцы квэста ўдзельнікі атрымалі карту з выявай экскурсійнага маршруту, падчас руху па якім вучням неабходна было выканаць розныя незвычайныя заданні. Каб выканаць гэтыя заданні,  васьмікласнікам  прыйшлося праявіць крэатыўнасць, кемлівасць, краязнаўчыя веды.

Мерапрыемства прайшло вельмі жыва і цікава. Вучні чакаюць працягу ажыццяўлення такой займальнай формы вывучэння роднага горада, якую яны запланавалі правесці ўжо на мясцовасці.

Алена Самойлава,

настаўнік геаграфіі