Конкурс чытальнікаў вершаў В. Віткі “Паэтава слова ў сэрцы гучыць…” (беларускі чацвер 18.03.2021 г.)
Дата публикации: 18 марта 2021
На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмаглая песня лета,
Жывое вады глыток
Васіль Вітка
У чацвер,18 сакавіка 2021 года, у рамках адзінага дня беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магiлёва” ў 1 “Б” класе адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў Васіля Віткі “Паэтава слова ў сэрцы гучыць…”
Маленькія чытачы з захапленнем знаёміліся з лепшымі кнігамі аўтара, вучылі новыя словы, чыталі вершы на роднай мове самастойна. Асабліва дзецям спадабаўся часопіс “Вясёлка, дзе іх сустрэў любімы герой Васіля Віткі, хлопчык Вася.
Таксама вельмі спадабалася дзецям казка “Вавёрчына гора”. З першых радкоў вучні спачувалі вавёрачцы. Іх кранула тое, як гора ўсхвалявала ўсіх жыхароў, як ласкава, уважліва аднесліся да бяды вавёрачкі яе дзеці і ўнукі.
Удзельнікі конкурсу прыйшлі да высновы, што чытанне – карысны занятак.
Вольга Рагоўская,
настаўнік пачатковых класаў