Завочная экскурсія “Песня роднай зямлі” (беларускі чацвер 18.03.2021 г.)
Дата публикации: 19 марта 2021
18 сакавіка 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі мерапрыемства “Песня роднай зямлі”, якое праходзіла ў выглядзе завочнай экскурсіі.
Вучні адправіліся ў падарожжа па розных мясцінах бяскрайняй Беларусі, успомнілі самыя патаемныя яе куткі, расказалі пра дарагія сэрцу мясціны.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню любові да роднага краю.
Алена Даргевіч,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры