Інтэрактыўная гульня “Святы і гульні Беларусі і Брытаніі” (беларускі чацвер 25.03.2021 г.)
Дата публикации: 25 марта 2021
25 сакавіка 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні восьмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Святы і гульні Беларусі і Брытаніі».
У спаборніцтве прынялі ўдзел дзве каманды. У ходзе мерапрыемства вучні выканалі розныя заданні, успомнілі пра асаблівасці святкавання беларускіх святаў, у тым ліку, “Гуканне вясны”, прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага чытальніка вершаў на рускай, беларускай і англійскай мовах, разгадвалі загадкі, называлі прыказкі і прымаўкі на роднай мове.
Мерапрыемства атрымалася музычным, насычаным, пазнавальным.
Святлана Сцебіхава,
настаўнік англійскай мовы