• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня  “Чароўны куфэрак” (беларускі чацвер 15.04.2021 г.)

Дата публикации: 15 апреля 2021

15 красавіка 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 1 “Г” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілева”  сталі ўдзельнікамі гульні «Казачны куфэрак».

У час гульні дзеці адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, слухалі легенды і паданні, угадвалі казкі і казачных герояў. Усе заданні для гульні знаходзіліся ў «чароўным куфэрку».

У канцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны і пазнаёміліся з выставай, прысвечанай беларускім пісьменнікам.

Гульня атрымалася цікавай, займальнай і прынесла дзецям вялікае задавальненне.

Ірына Белавус,

настаўнік пачатковых класаў