• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня “Шчаслівы выпадак” (па творчасці У. Караткевіча) (беларускі чацвер 22.04.2021 г.)

Дата публикации: 22 апреля 2021

У чарговы дзень беларускага маўлення, 22 красавіка 2021 года, для вучняў шостага класа была праведзена гульня “Шчаслівы выпадак” па творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Каб перамагчы ў гульні, камандам спатрэбіліся веды па беларускай літаратуры за 5-6 клас. Вучні разгадалі крыжаванку, склалі з літар назвы вывучаных твораў, успомнілі герояў, асноўныя падзеі, пашырылі веды па біяграфіі У.Караткевіча, паспаборнічалі ў выразным чытанні вершаў, праслухалі верш “Бацькаўшчына” ў выкананні майстра слова.

У завяршэнні гульні вучням неабходна было ўспомніць алфавіт, каб рассакрэціць змест выказвання У. Караткевіча “Хто сваіх продкаў забывае, той сябе губляе; хто родную мову забыў, той усё згубіў!”

Спадзяюся на тое, што знаёмства з літаратурнай спадчынай У. Караткевіча, не пакінула шасцікласнікаў абыякавымі. Пераможцай у гульні стала літаратура, якая на гадзіну зблізіла вучняў у замацаванні і пашырэнні ведаў.

Таццяна Самарцава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры