• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс эрудытаў “Лепшы знаўца беларускай літаратуры” (беларускі чацвер 29.04.2021 г.)

Дата публикации: 29 апреля 2021

29 красавіка 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 9 “В” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г.Магілёва” прайшоў конкурс эрудытаў “Лепшы знаўца беларускай літаратуры”.

У час пазакласнага мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны па творчасці беларускіх пісьменнікаў, пазнавалі творы па пачатку, адгадвалі, каму з герояў належаць прыведзеныя словы, пазнавалі герояў па апісанні (“Чый гэта партрэт?”), злучалі лініямі творы і іх аўтараў (“Разарваныя ланцужкі”). Таксама быў праведзены конкурс “Літаратурны вернісаж” на лепшы малюнак па вывучаных творах.

Мерапрыемства спрыяла развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў, фарміраванню культуры зносін, выпрацоўцы здольнасці лагічна і хутка  мысліць, выхаванню пачуцця любові і гонару за беларускую літаратуру і культуру.

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры