• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурсная праграма “Самы шчыры беларус” (беларускі чацвер 13.05. 2021 г.)

Дата публикации: 14 мая 2021

 

Мова…

Родная мова!

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

 Зліваюцца гукі ў словы

І ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора цякуць,

І думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Анатоль Грачанікаў.

13 мая 2021 года сярод пяцікласнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”  быў праведзены конкурс “Самы шчыры беларус”.

З задавальненнем вучні праслухалі вершы беларускіх паэтаў і беларускія народныя песні. Вельмі спадабалася ім разгадваць крыжаванкі, успамінаць беларускія прыказкі і прымаўкі. Вучні прадэманстравалі, што з’яўляюцца сапраўднымі беларусамі і любяць сваю родную мову.

Ірына Трацэўская,

настаўнік рускай мовы і літаратуры