Біяграфічны даведнік «Полацкай Сафіі» (прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння І.Багдановіч) (беларускі чацвер 29.04.2021 г.)
Дата публикации: 30 апреля 2021
29 красавіка 2021 года да адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” быў прадстаўлены бібліяграфічны даведнік “Полацкай Сафіі”. Ён быў прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння Ірыны Багдановіч.
Ірына Эрнстаўна Багдановіч — беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца. Нарадзілася 30 красавіка 1956 года ў горадзе Лідзе Гродненскай вобласці. Аўтар зборнікаў вершаў «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Альбом першакласніцы» (для дзяцей, 2003), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне. Вершы і пераклады» (2006), «Душа лістападу» (2012), «Залатая горка. Вершы. Пераклады. Артыкулы». Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей.
Алеся Парфёнава, Наталля Мільто,
бібліятэкары