• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Вусны часопіс “Песняры зямлі беларускай” (беларускі чацвер  27.05.2021 г.)

Дата публикации: 27 мая 2021

27 мая 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 5 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі вуснага часопіса  “Песняры зямлі беларускай”.

Пяцікласнікі падрыхтавалі звесткі з жыцця і творчасці знакамітых беларусаў: Ефрасінні Полацкай, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых. У ходзе мерапрыемства школьнікі даведаліся пра іх шмат новага.

Мерапрыемства спрыяла паглыбленню ведаў вучняў пра знакамітых беларускіх дзеячаў.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры