Пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа ў Краіну ўласных імёнаў” (беларускі чацвер 21.01.2021 г.)
Дата публикации: 22 января 2021
21 студзеня 2021 года сярод вучняў 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” адбылося пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа ў Краіну ўласных імёнаў”.
У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з беларускімі легендамі, з гісторыяй узнікнення імёнаў і некаторых прозвішчаў, а таксама зазірнулі ў мінулае сваёй сям’і і даведаліся пра паходжанне свайго прозвішча.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ўзаемапавагі, творчага пошуку, уменню хутка рэагаваць у нестандартнай сітуацыі.
Таццяна Ганчарова,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры