Віктарына “Майстар слова – Кандрат Крапіва” (беларускі чацвер 06.05.2021 г.)
Дата публикации: 7 мая 2021
Я ў тым мастацкім агародзе
Толькі марная трава,
А якая? Смех, дый годзе:
Я – пякучка- крапіва.
Кандрат Крапіва
6 мая 2021 года для вучняў 8 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” была праведзена літаратурная віктарына “Майстар слова – Кандрат Крапіва”.
Вучні адказалі на пытанні па біяграфіі і творчасці славутага класіка беларускай літаратуры, склалі крыжаванкі па творчасці пісьменніка.
Таццяна Ганчарова,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры