• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Квэст-гульня “З родным словам па жыцці” (беларускі чацвер 16.09.2021 г.)

Дата публикации: 16 сентября 2021

16 верасня, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 6 “Г” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі  квэст-гульні “З родным словам па жыцці”.

У час пазакласнага мерапрыемства вучні працавалі перакладчыкамі, разгадвалі шарады, тлумачылі значэнне слоў, па малюнках адгадвалі фразеалагізмы, узнаўлялі зашыфраваныя выслоўі, спрабавалі свае веды ў стварэнні ўласных вершаў.

Мерапрыемства спрыяла развіццю пазнавальнай актыўнасці і развіццю маўленчай культуры вучняў, іх творчых здольнасцей, выпрацоўцы здольнасці лагічна і хутка мысліць, абуджэнню цікавасці да вывучэння беларускай мовы.

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры