Літаратурная вечарына “Шматгранны талент Ніла Гілевіча” (беларускі чацвер 23.09.2021 г.)
Дата публикации: 23 сентября 2021
23 верасня 2021 года васьмікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі літаратурнай вечарыны“Шматгранны талент Ніла Гілевіча”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта.
Вучні даведаліся пра новыя звесткі з біяграфіі майстра паэтычнага радка, успомнілі вершы, якія вывучалі раней, выразна на памяць прачыталі гумарыстычныя вершы, праслухалі вершы, прысвечаныя маці, роднаму слову, роднай краіне. Выклікала цікавасць у школьнікаў і праслухоўванне песень на словы паэта.
Прагляд відэароліка з выступленнем самаго Ніла Гілевіча спрыяў асэнсаванаму ўсведамленню асобы аўтара.
Пазакласнае мерапрыемства дазволіла дзецям глыбей адчуць прыгажосць роднага слова і асэнсаваць паэтычнае майстэрства Ніла Гілевіча.
Таццяна Самарцава,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры