• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальная гульня “Матэматычны патрыёт” (беларускі чацвер 16.09.2021 г.)

Дата публикации: 16 сентября 2021

16 верасня 2021 года  ў дзяржаўнай  установе адукацыі «Сярэдняя  школа № 40 г. Магілева» ў рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 9-х класаў была праведзена інтэлектуальная гульня «Матэматычны патрыёт».

У ходзе спаборніцтва кожная каманда імкнулася прадэманстраваць  сваю эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. У час мерапрыемства вучні выконвалі матэматычныя заданні, з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі, крыптаграмы, а таксама знаеміліся з гісторыяй сваёй краіны.

Мерапрыемства прайшло цікава і эмацыянальна. Яно спрыяла паглыбленню ведаў па гісторыі матэматыкі, пашырэнню кругагляду вучняў, спрыяла выхаванню цікавасці да прадмета, да роднай мовы.

 

   Наталля Раманькова,

                                                                                  настаўнік матэматыкі