• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Этнаграфічна-паэтычная гасцёўня “Залатая восень у творчасці беларускіх паэтаў” (беларускі чацвер 21.10.2021 г.)

Дата публикации: 21 октября 2021

21 кастрычніка 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” для вучняў чацвёртых  класаў праводзілася пазакласнае мерапрыемства “Залатая восень у творчасці беларускіх паэтаў”.

У этнаграфічна-літаратурнай гасцёўні было шмат цікавых спраў: дзеці знаёміліся з прыметамі розных пор года і збіралі павуцінкі; чыталі скорагаворкі і збіралі яблыкі ў садзе; шукалі ягады і грыбы ў лесе, разгадваючы рыфмоўкі; адгадваючы загадкі, збіралі восеньскі букет.

Таксама ў час мерапрыемства  гучалі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, С. Грахоўскага, П. Броўкі і іншых у выкананні вучняў. Хутка праляцеў час, але добры настрой і новыя веды засталіся.

Вольга Капытка, Таццяна Лугаўская,

настаўнікі англійскай мовы