Гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову!” (беларускі чацвер 11. 11. 2021 г.)
Дата публикации: 11 ноября 2021
11 лістапада 2021 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення сярод вучняў сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена гульня “Ведай і любі родную мову!”
Удзельнікі гульні замянялі фразеалагізмы адным словам, суадносілі пачатак і канец прыказак, узнавілі веды пра сваяцкія адносіны, знаходзілі “чужога” сярод сваіх, падбіралі сінонімы да слоў, давялося нават успомніць назвы беларускіх страў, а дакладней “не з’есці лішняга”.
Былі падрыхтаваны пытанні і для балельшчыкаў, якім прыйшлося праявіць кемлівасць. Прага да ведаў і добры настрой аб’ядналі ўсіх прысутных.
Таццяна Самарцава,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры