• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс эрудытаў “Слова роднае – вечнасці след” (беларускі чацвер 14.10.2021 г.)

Дата публикации: 14 октября 2021

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка.

14 кастрычніка 2021 года  сярод вучняў пятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбыўся конкурс эрудытаў беларускай мовы “Слова роднае  —  вечнасці след”. Па яго выніках былі вызначаны пераможцы.

У ходзе мерапрыемства вучні папоўнілі і замацавалі свае веды пра беларускую мову, вучыліся самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова, перадаваць эмоцыі і пачуцці; фарміравалі моўную культуру.

Таццяна Ганчарова.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры