• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Пазакласнае мерапрыемства “Біялагічнае асарці” (беларускі чацвер  02.12. 2021 г.)

Дата публикации: 2 декабря 2021

2 снежня 2021 года беларуская мова гучала на пазакласным мерапрыемстве «Біялагічнае асарці», якое было праведзена для вучняў 7 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”.

Сямікласнікі адказвалі на цікавыя пытанні віктарыны, праявілі сваю кемлівасць. У час пазакласнага мерапрыемства вучні ўдзельнічалі ў наступных конкурсах: “Хто як размауляе?”, “Помнікі жывелам”, “Чаму?”, “Гэта факт” .       Прага да ведаў і добры настрой аб’ядналі ўсіх прысутных. Мерапрыемства прадэманстравала, што вывучаць родную прыроду вельмі лёгка і цікава на роднай мове.

Наталля Хадыка,

настаўнік біялогіі