Літаратурнае падарожжа “Чалавек з краіны Маленства” (беларускі чацвер 09.12.2021 г.)
Дата публикации: 9 декабря 2021
9 снежня 2021 года ў 3 “В” классе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прайшло літаратурнае падарожжа “Чараўнік з краіны Маленства”.
На гэтым мерапрыемстве вучняў чакала цікавае падарожжа па творах Янкі Маўра, віктарыны, конкурсы, гульні. Дзеці даведаліся, як настаўнік Іван Фёдараў стаў Янкам Маўрам. Справа была ў тым, што ён не мог падпісваць творы ўласным прозвішчам, бо ўжо быў адзін Іван Фёдараў – знакаміты рускі першадрукар. Пісьменнік Пятро Рунец успамінаў аб гэтым: «І раптам, калі ён ужо страціў надзею падабраць псеўданім, яму прыгадалася ходкая шылераўская фраза «Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці». І ён міжвольна паўтарыў гэтую фразу ўголас, потым другі і трэці раз адно толькі слова «маўр». Слова «маўр» у яго выразнам вымаўленні загучала ярка, прыгожа, мнагазначна і, што самае важнае, таямніча. Гэтая таямнічасць і загадкавасць хутчэй за ўсё і ўразіла яго самога. Але імя Іван не стасавалася з словам «маўр», а вось «Янка Маўр» гучала меладычна і прыгожа».
Вучні пазанаёміліся з творамі Янкі Маўра «Драўляная лыжка», «Максімка», «Слёзы Тубі». Для знаёмства з прыгодніцкай аповесцю «Палескія рабінзоны», якая трапіла ў шэраг самых папулярных твораў Янкі Маўра, вучням было прапанавана адгадаць крыжаванку, прысвечаную кнізе. Усе разам прыйшлі да выніку, што аповесць вучыць быць мужнымі і смелымі, знаходзіць выйсце са складаных сітуацый, пераадольваць цяжкасці, пазнаваць і любіць свой родны край.
Ніна Дземідовіч,
настаўнік пачатковых класаў