• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня “Чароўны куфэрак” (беларускі чацвер 16.12.2021 г.)

Дата публикации: 16 декабря 2021

16 снежня 2021 года ў 3 “Г” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” адбылося незвычайная падарожжа па нашай краіне.

Усім! Усім! Усім! Знойдзены старадаўні чароўны куфэрак. Калісьці ў такіх куфэрках захоўваліся скарбы. У гэтым чароўным куфэрку таксама захаваліся незлічоныя скарбы. Толькі гэта не залатыя дукаты і каштоўныя ўпрыгожванні. Гэта цудоўныя забытыя паданні, казкі, розныя забаўлянкі, народныя гульні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, вельмі прыгожыя беларускія песні і танцы.

У ходзе правядзення мерапрыемства вучні з захапленнем гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі і спявалі народныя песні.

Ірына Каралёва,

настаўнік пачатковых класаў