Конкурс-віктарына “Нам засталася спадчына…” (беларускі чацвер 23.12.2021 г.)
Дата публикации: 23 декабря 2021
У беларускамоўны чацвер 23 снежня 2021 года прайшло пазакласнае мерапрыемства «Нам засталася спадчына» для вучняў 10-11 класаў. Вучні даведаліся пра гісторыю роднай мовы, успомнілі знакамітых беларускіх пісьменнікаў і іх творы, напісаныя на беларускай мове. А таксама паўдзельнічалі ў віктарыне «Ведай мову сваю».
Старшакласнікі з задавальненнем адказвалі на прапанаваныя пытанні, удзельнічалі ў конкурсах “Складзі прыказку”, “Пагуляем у рыфмы”, “Загадкі-пытанні”. На мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў у выкананні вучняў. Віктарына была цікавая і пазнавальная.
Вучні адзначылі, што такія мерапрыемствы вельмі карысныя для навучэнцаў, асабліва для тых, хто ўжо заканчвае школу і выбірае свой шлях, бо кожны новы факт, новая з’ява ці паведамленне папаўняюць скарбонку набытых ужо ведаў.
Ірына Легунова, Наталля Яшчанка,
настаўнікі англійскай мовы