• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гістарычны экскурс “Традыцыі і абрады беларусаў” (беларускі чацвер 20.01.2022 г.)

Дата публикации: 20 января 2022

20 студзеня ў 3 “Д” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прайшло пазакласнае мерапрыемства “Традыцыі і абрады беларусаў”. Мэтай гістарычнага экскурсу стала далучэнне навучэнцаў да нацыянальнай культуры праз знаёмства з народнымі каляндарна-абрадавымі святамі і абрадамі.

Для правядзення мерапрыемства была праведзена падрыхтоўчая работа: падрыхтаваны ілюстрацыі, прэзентацыі, фатаграфіі, атрыбуты для выступлення; праглядаліся кароткія сюжэты і відэазапісы пра народныя каляндарна-абрадавыя святы.

Клас быў падзелены на 4 мікрагрупы з адпаведным каляровым абазначэннем, кожная з якіх вывучала і адбірала інфармацыю пра народныя святы аднаго з чатырох сезонаў. Пасля члены кожнай групы расказвалі пра народныя святы, дэманструючы народныя песні, гульні, абрады.

Па заканчэнні выступленняў кожнай з мікрагруп, як абагульненне аб усім убачаным і пачутым, складалася стужка абрадавых святаў па сезонах. У канцы мерапрыемства, каб праверыць веды вучняў, была праведзена выніковая віктарына. Таксама ўвазе навучэнцаў быў прапанаваны відэаролік «Агляд зімовых абрадавых беларускіх святаў».

Жанна Станоўская,

настаўнік пачатковых класаў