Выстава-прагляд “Псалтыр” (беларускі чацвер 27.01. 2022 г.)
Дата публикации: 27 января 2022
505 год таму з’явілася на свет першая друкаваная кніга на старабеларускай мове – “Псалтыр” знакамітага беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка, выдаўца, перакладчыка Францыска Скарыны.
27 студзеня 2022 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” кожны перапынак быў прысвечаны менавіта гэтай тэме. Чытачы змаглі пазнаёміцца з жыццёвым шляхам славутага земляка пры праглядзе відэафільмаў, паспрабавалі прачытаць арыгінальны тэкст скарынаўскіх кніг, а таксама праверылі свае веды па гісторыі стварэння беларускай кнігі, адказаўшы на пытанні віктарыны.
Алеся Парфёнава,
загадчык бібліятэкі