• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Пазакласнае мерапрыемства “За смугою стагоддзяў” (беларускі чацвер 10.02. 2022 г.)

Дата публикации: 10 февраля 2022

Беларусы маюць цэлае багацце моўных залацінак, якія пры ўмелым выкарыстанні ўпрыгожваюць, аздабляюць як вуснае, так і пісьмовае маўленне, робяць гаворку яркай, насычанай, вобразнай і сакавітай.

10 лютага 2022 года ў 6 “Г” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва прайшло пазакласнае марапрыемства “За смугою стагоддзяў”.

У ходзе мерапрыемства вучні ўспомнілі дасціпныя, трапныя прыказкі, цікавыя фразеалагізмы, крылатыя выслоўі, павучальныя загадкі, пазнаёміліся з персанажамі беларускай міфалогіі.

Гульня садзейнічала развіццю пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей.

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры