• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры  2021/2022 н.г.

Дата публикации: 20 февраля 2022

З 14.02.2022 па 19.02.2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” быў праведзены тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Удасканальванне прафесійнай кампетэнтасці педагогаў па выкарыстанні візуальных форм прадстаўлення вучэбнага матэрыялу ў працэсе навучання як сродак павышэння самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў”. Настаўнікамі былі праведзены   адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы.

Ганчарова Т. В. правяла ў 9 “Д” класе ўрок-абагульненне “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Бяззлучнікавыя складаныя сказы”. Выкарыстоўваючы разнастайныя заданні, вучні падагульнілі вывучаны матэрыял па тэме.

Узнавілі веды і атрымалі новыя пра славутую асветніцу Беларусі вучні 6 “Б” класа. Настаўніца Цімафеенка Н. Д. выкарыстала разнастайныя прыёмы і тэхнікі візуалізацыі (воблака слоў, стужка часу, кросэнс) на ўроку-памяці, на якім вучні аналізавалі апавяданне С. Тарасава “ Ефрасіння Полацкая”.

Адказнасць дзяцей перад бацькамі – гэта праблема чырвонай ніткай прайшла праз урок-разважанне, які правяла ў 7 “Е” класе Самарцава Т. М. Сямікласнікі, вывучаючы твор Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”, разважалі аб неабходнасці дзяцей аддаваць даўгі сваім бацькам. Настаўніца прапанавала вучням творчыя заданні з прымяненнем тэхнік візуалізацыі.

Вучні 8 “В” класа сістэматызавалі свае веды на ўроку-абагульненні “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Сказы з аднароднымі членамі”, які правяла Лепяшко Т. Р. Для актывізацыі самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў настаўніца  выкарыстала разнастайны дыдактычны матэрыял.

Пазакласныя мерапрыемствы па беларускай мове і літаратуры былі праведзены 19 лютага, у шосты школьны дзень.

Пяцікласнікі разам з настаўніцай Цімафеенкай Н. Д. сталі ўдзельнікамі лінгвістычнага спаборніцтва па беларускай мове “Ведай родную мову”. Дзве каманды “Пралеска” і “Валошка” перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, падлічвалі колькасць літар і гукаў у словах, складалі тэлеграмы па пачатковых літарах слоў, узнаўлялі фразеалагізмы і прыказкі, “расшыфроўвалі” афарызм Кузьмы Чорнага. Капітаны каманд спаборнічалі ў конкурсе “Веру – не веру”. У канцы мерапрыемства пяцікласнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Дзевяцікласнікі прынялі ўдзел у літаратурным рынгу “Хто самы ўважлівы чытач?”, які падрыхтавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лепяшко Т. Р. “Мовазнаўцы” і “Канструктары”, а таксама іх капітаны прадэманстравалі свае веды па беларускай літаратуры.

Дзесяцікласнікі і адзінаццацікласнікі прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальным турніры па беларускай мове “З родным словам круглы год”, які падрыхтавала Козырава Л. А. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, прадэманстравалі свае веды па розных раздзелах мовазнаўства, тлумачылі значэнні розных слоў і выконвалі іншыя заданні.

Сямікласнікі паўдзельнічалі ў квэст-гульні “Якія знаёмыя назвы і словы, Якая цудоўная родная мова!” Яе падрыхтавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Самарцава Т. М. Вучням былі прапанаваны розныя заданні па беларускай мове, якія тры каманды выконвалі, перамяшчаючыся па распрацаваным настаўнікам маршруце.

Шасцікласнікі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе эрудытаў “Знаўцы беларускай літаратуры”, які падрыхтавала Ганчарова Т. В. У ходзе конкурсу вучні прадэманстравалі свае веды па беларускай літаратуры.

Праведзеныя адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню ў вучняў павагі да роднага слова.

Наталля Цімафеенка,

кіраўнік МА настаўнікаў беларускай