• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня-падарожжа “У краіне Казак” (беларускі чацвер 07.04.2022 г.)

Дата публикации: 7 апреля 2022

 7 красавіка 2022 года, у адзіны дзень беларускага маўлення,  у 1 «А» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» прайшла гульня-падарожжа «У краіне Казак».

У ходзе мерапрыемства дзеці падарожнічалі па станцыях «Збяры казку», «Назаві казку па ўрыўку», «Крыжаванка».

Дзеці паказалі добрыя веды і выдатна справіліся з усімі заданнямі.

Правядзенне мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў першакласнікаў павагі да народных казак і жывога беларускага слова.

Наталля Клішкова,

настаўнік пачатковых класаў