• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Літаратурна-пазнавальная гульня “Сябруй з роднай мовай” (беларускі чацвер 12.05.2022 г.)

Дата публикации: 12 мая 2022

12 мая 2022 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 5 “В” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылося пазакласнае мерапрыемства “Сябруй з роднай мовай”. Яно прайшло ў форме літаратурна-пазнавальнай гульні,  Гульня была прысвечана роднай мове, якая нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа, носьбіт калектыўнай памяці. У ходзе пазакласнага мерапрыемства вучні ўспомнілі забаўлянкі, песні, загадкі, лічылкі.

Мерапрыемства дапамагло раскрыць шматграннасць і прыгажосць беларускай мовы, садзейнічала развіццю творчых здольнасцей вучняў, выхаванню патрыятычных пачуццяў.

Аксана Кашкова,

настаўнік рускай мовы і літаратуры