• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс  эрудытаў “Знаўцы народных традыцый” (беларускі чацвер 22.09.2022 г.)

Дата публикации: 22 сентября 2022

22 верасня 2022 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 5 “Б” класе дзяржаўнай установы адукацыі прайшло пазакласнае мерапрыемства – конкурс  эрудытаў “Знаўцы народных традыцый”.

Вучні даведаліся шмат новага і цікавага пра народныя святы Беларусі. Падчас мерапрыемства навучэнцы трапілі на святкаванне Купалля, Каляд, Масленіцы, Гукання вясны.

Кожнае свята ў беларусаў аздоблена непаўторным каларытам народных традыцый.  Удзельнікі конкурсу дакрануліся да нацыянальнай культуры нашага народа, адчулі любоў і павагу да роднага краю.

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры