• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Вусны часопіс “ Галоўнае слова ў свеце – мама…” (беларускі чацвер 13.10.2022 г.)

Дата публикации: 13 октября 2022

Без  сонца  няма  шчасця,  без жанчыны  няма  кахання,
без  маці  няма  ні  паэта,  ні  героя.

                                                                                Увесь  гонар свету – ад маці.
Максім  Горкі

 

Мама, матуля, мамуля… Словы, якія ў жыцці кожнага чалавека асацыіруюцца з самімі цёплымі, светлымі і патаемнымі пачуццямі. Для жанчыны няма больш значнай падзеі ў жыцці, чым стаць маці. Быць мамай – значыць даць жыццё новаму чалавеку, захоўваць і засцерагаць дзіця, навучыць яго жыць у гэтым свеце і дапамагчы стаць паўнавартасным членам грамадства. Мама – гэта галоўнае слова ў свеце.

Напярэдадні Дня маці вучні 7 “Б”класа сярэдняй школы №40 г. Магілёва сталі ўдзельнікамі пазакласнага мерапрыемства “Галоўнае слова ў свеце – мама…”Сямікласнікі прынеслі фатаграфіі сваіх матуль, расказалі пра іх звычкі і якасці. Дзяўчаты падрыхтавалі чытанне вершаў пра маці. Таксама вучні прагледзелі відэаролік, прысвечаны Дню маці. А ў канцы свята запісалі віншаванне для сваіх матуль.

Дзень маці існуе менавіта для таго, каб яшчэ раз аддаць пашану жанчыне-маці. Усміхнуцца, падарыць кветкі, прытуліць матулю да сябе і сказаць, што яна самая лепшая. Трэба любіць і паважаць сваіх матуль.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры