• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня-падарожжа “Сябруй з роднай мовай” (беларускі чацвер 13.10. 2022 г.)

Дата публикации: 13 октября 2022

“Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой”, —  гэтая цытата з верша Ігара Пракаповіча стала дэвізам літаратурна-пазнаваўчай гульні-падарожжа “Сябруй з роднай мовай”, у якой прынялі ўдзел вучні 4 “В” класа.

Усе вучні падзяліліся на тры каманды: “Каласочкі”, “Васілёчкі” і “Галубочкі”. Каб падарожнічаць, зусім не абавязкова купляць білет, садзіцца ў цягнік ці аўтобус. Вандраваць можна, не выходзячы з пакоя, паклікаўшы на дапамогу фантазію і веды.

У час падарожжа па краіне роднай мовы вучні спыняліся на прыпынках: “Перакладчыкі”, “Шарада”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Крылатая паштоўка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Юныя паэты”. На кожным з іх падарожнікі выконвалі пэўныя заданні. Вучні складалі прыказкі, адгадвалі фразеалагізмы па малюнках, адказвалі на пытанні, прыдумвалі вершы, спявалі.

Падчас мерапрыемства вучні прадэманстравалі веданне беларускай мовы, а таксама праявілі акцёрскія здольнасці.

Ніна Дземідовіч,

настаўнік пачатковых класаў