• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс эрудытаў “Знаўцы беларускай мовы” (беларускі чацвер 01.12.2022 г.)

Дата публикации: 1 декабря 2022

         Родная мова, цудоўная мова!

                                                    Ты нашых думак уток і аснова!

                                                                            Уладзімір Дубоўка

         1 снежня 2022 года ў 4 “Ж”  класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прайшоў конкурс эрудытаў “Знаўцы беларускай мовы”.  Мэтай яго было развіваць пазнавальны інтарэс школьнікаў, выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм і любоў да Радзімы, садзейнічаць фарміраванню беларускамоўнага слоўнікавага запасу дзяцей, вучыць працаваць у камандзе.

Вучні ў пачатку мерапрыемства падзяліліся на дзве каманды пры дапамозе “кветачак ў мяшэчку”. А назву каманды даведаліся, разгадаўшы “Шыфраванку”. Гэта і быў першы конкурс. Таксама вучняў чакалі конкурсы  “Эрудыты”, “ Кемлівыя і знаходлівыя”, “Хто хутчэй?”, “Наборшчыкі”   і інш. Каманды складалі прыказкі, знаходзілі “сваякоў” —  “чужакоў”, адгадвалі рэбусы, адказвалі на загадкі-пытанні з хітрынкай.

             У ходзе мерапрыемства вучні не толькі прадэманстравалі веданне беларускай мовы, але і ўменне дзейнічаць у камандзе.

Наталля Ражкова,

настаўнік пачатковых класаў