• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс чытальнікаў вершаў “Мая родная мова” (беларускі чацвер 09.02.2023 г.)

Дата публикации: 10 февраля 2023

9 лютага 2023 года ў 3 «Ж» класе дзяржаўнай установы адукацыі  “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылося пазакласнае мерапрыемства – конкурс чытальнікаў вершаў “Мая родная мова”.

Вучні старанна рыхтаваліся да конкурсу: наведалі школьную бібліятэку, вучылі вершы беларускіх паэтаў і з натхненнем рабілі малюнкі. Дзеці больш дасканала пазнаёміліся з творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Віткі і іншых, з  цікавымі фактамі іх біяграфіі.

Прыемна было назіраць, як вучні артыстычна і выразна чыталі вершы на роднай мове, а лепшыя чытальнікі былі ўзнагароджаны граматамі. Спадзяюся, што гэта мерапрыемства адгукнецца ў дзіцячых сэрцах.

                                                                                                         Алена Благаслаўская,

                                                                                                  настаўнік пачатковых класаў