• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Пазакласнае мерапрыемства “Ты з кнігай сябруй” (беларускі чацвер 03.03.2022 г.)

Дата публикации: 3 марта 2022

Цікава прайшоў дзень беларускага маўлення 3 сакавіка 2022 года  ў 2 “Г” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”. У час кніжнага свята “Ты з кнігай сябруй”  дзеці бліжэй пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў.

У ходзе мерапрыемства вучні слухалі і чыталі вершы, па чарзе называлі народныя прыкметы, тлумачылі значэнне прыказак, адгадвалі загадкі. Вядучыя Васіль і Васілінка пазнаёмілі дзяцей з героямі розных твораў і кнігамі выставы, якая была падрыхтавана да мерапрыемства. У канцы свята вучні адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

Мерапрыемства дало вучням магчымасць атрымаць асалоду ад прыгажосці і трапнасці беларускага слова.

Ірына Белавус,

настаўнік пачатковых класаў