Белы бусел – чорны цень (беларускі чацвер 23.04.2020 г.)
Дата публикации: 24 апреля 2020
26 красавіка 1986 года здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Наступствы самай буйной катастрофы ў гісторыі мірнага атаму спецыялісты з усяго свету ліквідуюць дагэтуль.
Будаўніцтва першай чаргі Чарнобыльскай АЭС пачалося ў 1970 годзе, для абслуговага персаналу побач быў узведзены горад Прыпяць. 27 верасня 1977 года першы энергаблок станцыі з рэактарам РБМК-1000 магутнасцю ў адну тысячу МВт быў далучаны да энергасістэмы Савецкага Саюза. Пазней уступілі ў строй яшчэ тры энергаблокі. Штогадовая выпрацоўка энергіі станцыі складала 29 мільярдаў кілават-гадзін. У ноч на 26 красавіка 1986 года на 4-м энергаблоку ЧАЭС праводзіліся выпрабаванні турбагенератара.
Планавалася спыніць рэактар (пры гэтым планава была адключана сістэма аварыйнага астуджэння) і замерыць генератарныя паказчыкі. Бяспечна заглушыць рэактар не ўдалося. У 1 гадзіну 23 хвіліны на энергаблоку адбыўся выбух і пажар. Надзвычайнае здарэнне стала найбуйнейшай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі: была цалкам разбурана актыўная зона рэактара, будынак энергаблока часткова абрынуўся, адбыўся значны выкід радыёактыўных матэрыялаў у навакольнае асяроддзе.
У бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” ў адзіны дзень беларускага маўлення да Дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе была падрыхтавана інфармацыйная паліца «Белы бусел – чорны цень».
Алеся Парфёнава,
Наталля Мильто