Брэйн-рынг “Цікавыя гістарычныя факты пра Беларусь” (беларускі чацвер 06.05.2021 г.)
Дата публикации: 6 мая 2021
6 мая 2021 года вучнi 5-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілева” сталі ўдзельнікамі брэйн-рынга “Цікавыя гістарычныя факты пра Беларусь”.
Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гульні: разгадвалі рэбусы, адгадвалі загадкі. Пяцікласнікі ўспомнілі вядомыя факты па гісторыі Беларусі і пазнаёміліся з раней невядомымі цікавымі гістарычнымі фактамі.
Анастасія Кандрацьева,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства