Брэйн-рынг “Эрудыты” ( беларускі чацвер 07.04.2022 г.)
Дата публикации: 7 апреля 2022
7 красавiка 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілева» ў рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў восьмых класаў быў праведзены брэйн-рынг «Эрудыты».
У спаборніцтве кожны імкнуўся паказаць сваю эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. У час мерапрыемства вучні з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі і знаемiлiся з новымi паняццямі.
Мерапрыемства прайшло цікава і эмацыянальна. Яно паглыбіла веды вучняў па гісторыі нашай краiны, пашырыла іх кругагляд, спрыяла выхаванню цікавасці да роднага краю, да роднай мовы.
Галiна Берднiкава,
Юлiя Каляснёва,
Святлана Калашко,
настаўнікi матэматыкі