Пазакласнае мерапрыемства “Хімія ў сучасным жыцці” (беларускі чацвер 10.12.2021 г.) 10 снежня 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” ў рамках адзінага дня беларускага маўлення вучні 8 “Г” класа разам са сваім класным кіраўніком Храпуновай Н. С. сталі ўдзельнікамі падарожжа ў свет хіміі. На пазакласным мерапрыемстве “Хімія ў сучасным жыцці” дзеці адкрылі для сябе шмат новага, паглядзелі на ўжо знаемае з іншага боку. Аказваецца, што хімічныя з’явы ўсюды – у прыродных працэсах, у арганізме чалавека, у медыцыне, будаўніцтве… Дзеці пазнаеміліся з хімічнымі вопытамі, якія адлюстроўваюць сучасны быт, паспяхова адгадвалі хімічныя галаваломкі і рэбусы. Наталля Храпунова, настаўнік хіміі
Літаратурная гасцёўня “Любімая песня ( верш, прыказка, казка, легенда) маёй сям’і” (беларускі чацвер 03.12.2020г.)